Умовы для развіцця

umovy-by
19.04.2017

Умовы для развіцця.

Мінскае Тарпеда працягвае падрыхтоўку да матчу 3-га тура з бабруйскай “Белшынай”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Чорна-Белыя вярнуліся да трэніровак на поле АБФФ.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Умовы, у якіх рыхтуецца зараз каманда Андрэя Юр’евіча Пышніка, можна з упэўненасцю назваць выдатнымі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У футбалістаў ёсць абсалютна ўсё для развіцця і ўдасканалення свайго майстэрства.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Штучнае пакрыццё на комплексе футбольных палёў федэрацыі футбола зараз у вельмі добрым стане.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Каманда таксама забяспечана і ўсім неабходным рыштункам для арганізацыі трэніравальнага працэсу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пакуль асноўны склад Чорна-Белых выконвае практыкаванні пад кіраўніцтвам Андрэя Юр’евіча Пышніка і Мікіты Якаўлевіча Шапіра, ля адной з брамаў праводзіць трэніроўку для галкіпераў наш трэнер Дзмітрый Валянцінавіч Башкевіч.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Каманда пераходзіць да наступнага этапу, і галоўны трэнер зачытвае спіс гульцоў, адзначаючы пазіцыю, дзе яны павінны знаходзіцца на поле.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Варыянтаў шмат, 2 групы тарпедаўцаў у аранжавых і зялёных манішках разыгрываюць гульнявыя сітуацыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Артур Лесько, Уладзімір Пяцігорац і Мацвей Францкевіч, які зараз выступае ў арэндзе за ФК “Асіповічы”, тым часам адпрацоўваюць удары ад брамы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

2-х бакоўка каманды і тарпедаўскі трэнер-адміністратар Сяргей Уладзіміравіч Кавальчук традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў гульні.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Наш паўабаронца Андрэй Вілейта, на жаль, з некаторым сумам назірае за працэсам падрыхтоўкі. № 41 аўтазаводцаў выбыў на пэўны час і пакуль яшчэ не можа вярнуцца да каманды.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Умовы для трэніровак, вядома, не могуць гарантаваць вынікаў, тут усё залежыць ад саміх футбалістаў і іх намаганнях, але тое, што ў Тарпеда ёсць усё, каб дапамагчы моладзі раскрыцца, а дасведчаным максімальна развіць сваё майстэрства – гэта факт.

Да наступнага матчу Тарпеда:

Тарпеда ў сацыяльных сетках: