Андрэсь Стась абраны капітанам зборнай

Stas-by
19.04.2017

Наш Кэп!

Аўтазаводзец Андрэй Стась абраны капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі!

Вядома, што Андрэй з дзяцінства з’яўляецца шчырым прыхільнікам мінскага Тарпеда.

Stas

У сваіх шматлікіх інтэрв’ю капітан галоўнай хакейнай каманды нашай краіны неаднаразова выказваўся ў падтрымку Чорна-Белых:

“Дасюль узгадваю часы, калі ў футбольнай “вышцы” гуляла Тарпеда. А калі яшчэ быў матч з мінскім “Дынама” – увогуле атас, нібыта вайсковае становішча на раёне. Усе крамы зачыняліся, ралеты апускаліся, шмат міліцыі, вакол аўтазакі…

З сябрамі па двары стараліся быць на стадыёне на кожным тарпедаўскім матчы. Зараз чуў, каманда адраджаецца, ужо ў Першай лізе. Шчыра гэтаму рады, бо гэта ж частка майго дзяцінства і юнацтва.Выданне “Прэсбол”.

Прафесійны футбольны клуб “Тарпеда” Мінск шчыра віншуе Андрэя з абраннем капітанам зборнай і зычыць лідару нашай нацыянальнай каманды бліскучага выступу на чэмпіянаце свету па хакеі, які ўжо 5 траўня стартуе ў Францыі і Нямеччыне.

Да наступнага матчу Тарпеда:

Тарпеда ў сацыяльных сетках: