Развіццё атакі

ataki-by
20.04.2017

Развіццё атакі.

Заcтаецца ўсяго некалькі дзён, і Тарпеда рыхтуецца да матчу 3-га тура.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Большая частка трэніроўкі ў сярэдзіне гэтага тыдня была прысвечана развіццю атакаў Чорна-Белых.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Каманда Андрэя Юр’евіча Пышніка адпрацоўвала розныя шляхі і магчымыя варыянты дзеянняў у нападзе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

З іншага боку прапрацоўвалася і абарончая гульня тарпедаўцаў у выпадках такога ж кшталту.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Здавалася ўсяго імгненне і абаронцу Дзмітрыя Тамелу ці паўабаронцу Максіма Грачыху можна было назіраць ужо з іншага флангу ў чарзе на старт у выкананні практыкавання.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пасля камандная праца ў 2-х зонах. Заняткі ў гэты момант больш нагадвалі хакейныя пяцёркі, якія пэўны час паступова змяняліся.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У невялікім перапынку капітан Чорна-Белых Арцём Сокал не ўтрымаўся, каб не выпрабаваць 11-метровым ударам маладога брамніка Тарпеда Арцёма Макаўчыка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

– Я ведаю, куды ты будзеш біць.
– Ты можаш ведаць, але не факт, што дакладна выцягнеш.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тым часам тарпедаўцы, група якіх змяніла іншую ў асноўнай зоне практыкаванняў, актыўна абмяркоўвалі некаторыя памылкі і рабілі канструктыўныя заўвагі адзін адному.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Праца працягваецца, мінскае Тарпеда чакае сустрэчы з ФК “Белшына” 22 красавіка. Тым больш, што апошні раз з бабруйскай камандай наш клуб гуляў ва ўжо далёкім 2004 годзе ў Вышэйшай лізе Беларусі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Да наступнага матчу Тарпеда:

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: