Юнакі змагаюцца за 1 месца

13tur-by
16.05.2017

Юнакі Тарпеда змагаюцца за 1 месца.

У нядзелю, 21 траўня, юнакі Тарпеда 1999-2000 і 2001-2002 г.н. згуляюць у 13-ым туры чэмпіянату Першай лігі.

Чорна-Белыя сустрэнуцца з камандамі “Гомельчыгунтранс-СДзЮШАР 8” Гомель.

U16-13tur

Першымі ў 13:15 на поле выйдуць тарпедаўцы 2001-2002 г.н.

Сустрэча абяцае быць вельмі цікавай, паколькі абедзве каманды зараз маюць аднолькавую колькасць ачкоў (22) у турнірнай табліцы і гэта будзе змаганне за першае месца ў групе Б.

Пасля ў 15:15 пачнецца матч нашых юнакоў 1999-2000 г.н.

Гульні адбудуцца на стадыёне спартова-аздараўленчага комплексу “Веста”, што недалёка ад Мінску.

Запрашаем нашых заўзятараў на матчы, каб падтрымаць Чорна-Белую моладзь!

Каляндар усіх сустрэчаў Тарпеда: 2001-2002 г.н. і 1999-2000 г.н.

Як знайсці стадыён САК “Веста”:

03

Дзяржынскі раён, км 319-800 Брэсцкі накірунак аўтамабільнай дарогі М-1/Е-30.
Недалёка ад стадыёна знаходзіцца чыгуначны прыпынак “Дзяржынск”.

Да наступнага матчу Тарпеда:

Тарпеда ў сацыяльных сетках: