Сёння – найстарэйшы матч Беларусі!

11turold-by
18.06.2017

Запрашаем на найстарэйшы футбольны матч Беларусі!

Сёння, 18 чэрвеня, мінскае Тарпеда сустрэнецца ў 11 туры з футбольным клубам “Баранавічы”.

Відэатрансляцыя матчу ад АБФФ/Instat.

Gameday-Hatni11tur

Гульня адбудзецца на стадыёне “Тарпеда” (вул. Катоўскага, 2 / ст.м. Аўтазаводская). Пачатак у 18:00.

Уваход у гонар 70-годдзя Тарпеда застаецца бясплатным.

Гэты матч з’яўляецца на сённяшні дзень найстарэйшым футбольным супрацьстаяннем у нашай краіне: Тарпеда Мінск быў заснаваны праз 2 гады пасля ФК “Баранавічы” (1945) і ўпершыню каманды сустрэліся ў 1947!

Нападнік Чорна-Белых, № 77 Фёдар Сапон на афішы да матчу:

Poster_11tur_1000

Запрашаем усіх заўзятараў на матч! Прыходзьце разам з роднымі, сябрамі і знаёмымі, каб падтрымаць легендарны клуб славутага горада!

Стартавы склад Тарпеда Мінск:

Sklad-11tur

Да наступнага матчу Тарпеда:

Тарпеда ў сацыяльных сетках: