Салідарнасць – падтрымаем дзядзьку Алега!

aleh-by
15.06.2017

Салідарнасць – падтрымаем дзядзьку Алега!

Найвялікшая каштоўнасць мінскага Тарпеда – гэта яго заўзятары.

Сябры аднаго з нашых прыхільнікаў, Алега Аляксандравіча Радзюка, які хварэе на рак скуры, абвясцілі аб зборы сродкаў на неабходную аперацыю.

Яна каштуе: 2000 (дзве тысячы) даляраў.

Aleh

Дзядзька Алег, як называюць яго сябры і знаёмыя, дастаткова вядомая асоба не толькі сярод Чорна-Белых, але і многіх беларускіх спартоўцаў, ён з’яўляецца даўнім адданым заўзятарам Тарпеда і вядомым беларускім майстрам па вытворчасці экіпіроўкі для двубояў.

Aleh2
Сектар заўзятараў Тарпеда. Дзядзька Алег на пярэднім плане ў белай майцы.

У часы, калі наш клуб яшчэ не меў прафесійнага статусу і выступаў у 4 дывізіёне, менавіта Алег Радзюк, як прадпрымальнік, заўжды падтрымліваў аўтазаводцаў.

Тарпеда далучаецца да просьбы сяброў дзядзькі Алега і заклікае нашых заўзятараў да салідарнасці:

Аказаць матэрыяльную дапамогу Алегу Радзюку на лячэнне ад раку скуры, можна наступным чынам:

1. Перавесці сродкі на наступныя рэквізіты дабрачыннага рахунку:

BY18 AKBB 3134 0000 0736 9542 0355 (BYN)

BY85 AKBB 3134 0000 0737 1542 0355 (EUR)

BY03 AKBB 3134 0000 0737 0542 0355 (USD)

БІК: AKBBBY21527

Філіял №527 ААТ “АСБ Беларусбанк”

Атрымальнік: Радзюк Алег Аляксандравіч

2. Набыць экіпіроўку:

У той жа час Вы таксама можаце дапамагчы, набываючы экіпіроўку для двубояў у дзядзькі Алега. Усе прылады робяцца ўручную і вылучаюцца высокай якасцю, пацверджанай шматлікімі беларускімі байцамі. Прадукцыю маркі “ALEH” можна замовіць непасрэдна ў самога Алега Радзюка па тэлефоне: +375 29 779 03 63.

Да наступнага матчу Тарпеда:

Тарпеда ў сацыяльных сетках: