Праграмкі Тарпеда будуць яшчэ лепш

prahramki-by
16.06.2017

Праграмкі Тарпеда будуць яшчэ лепш.

Ужо традыцыйна на хатнім матчы Чорна-Белых, які адбудзецца 18 чэрвеня, будуць распаўсюджвацца бясплатныя стылёвыя тарпедаўскія праграмкі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Рады паведаміць, што мы паступова будзем паляпшаць фармат, арыгінальны дызайн і павялічваць іх наклад.

Дарэчы аўтазаводцы не толькі самыя баявыя, але і самыя чытаючыя футбалісты. Таму ў апошняй праграмцы да 11 тура можна будзе даведацца аб тым, якія кніжкі падабаюцца нападніку Фёдару Сапону і па якім прынцыпе 77 нумар Чорна-Белых звычайна выбірае літаратуру.

Прыходзьце 18/06 на найстарэйшае футбольнае супрацьстаянне Беларусі – матч Тарпеда з ФК “Баранавічы”!

Шчыра дзякуем Svar.by – прафесіяналам, якія не толькі выдатна робяць металаканструкцыі любой складанасці, але і дапамагаюць Тарпеда ў друку бясплатных файных праграмак да хатніх гульняў.

Да наступнага матчу Тарпеда:

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: