Запрашаем сёння на матч 15 тура!

15-by
19.07.2017

Запрашаем сёння на матч 15 тура!

Сёння, 19 ліпеня, мінскае Тарпеда сустрэнецца ў 15 туры з футбольным клубам “Прамень” Мінск.

Gameday-Hatni15tur

Чорна-Белыя, як прафесійны клуб, правядуць свой юбілейны 500 матч ў гісторыі чэмпіянатаў незалежнай Беларусі.

Мінскае дэрбі адбудзецца на стадыёне “Тарпеда” (вул. Катоўскага, 2 / ст.м. Аўтазаводская). Пачатак у 18:00.

Уваход у гонар 70-годдзя Тарпеда застаецца бясплатным.

Абаронца Чорна-Белых, № 23 Яўген Кунцэвіч на афішы да матчу:

Poster_15tur_1000

Запрашаем усіх заўзятараў на матч! Прыходзьце разам з роднымі, сябрамі і знаёмымі, каб падтрымаць легендарны клуб славутага горада!

Стартавы склад Тарпеда Мінск у сённяшнім матчы:
Sklad-15

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: