Пераможная бітва за лідарства

bitva-by
13.08.2017

Пераможная бітва за лідарства.

У суботу, 12 жніўня, мінскае Тарпеда сустрэлася з футбольным клубам “Смалявічы СТІ”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гульня завяршылася перамогай Чорна-Белых з лікам 1:0.

Аўтазаводцы максімальна скарацілі адрыў ад нашых супернікаў і паказалі выдатную ўпэўненую гульню на поле.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Яшчэ да пачатку матчу было відавочна, што сустрэча са смалявіцкай камандай будзе адной з самых складаных у сезоне. З адпаведным настроем Тарпеда падыходзіла да гульні ды паспяхова выканала задачу трэнерскага штабу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Першыя хвіліны паказалі, што матч будзе вельмі напружаным. На 20 хв. пасля дакладнай перадачы паўабаронца Сяргей Глебко проста імгненным ударам галавой накіроўвае мяч у браму нашых супернікаў.

ezgif-1-6435988166

1:0 – гэты лік захаваўся да канца гульні ды не даваў спакою абедзвюм камандам. Тарпедаўцы мелі дастаткова вострых момантаў самі і паспявалі рашуча стрымліваць хуткія напады футбалістаў у жоўтай форме.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Перамога і, трэба адзначыць, што ўпэўненасць – гэта тое слова, якім хочацца ахарактарызаваць мінскае Тарпеда зараз.

Гэта была выдатная бітва, у якой мы былі лепшымі!

Прыемны бонус: пазітыўныя пасляматчавыя ўражанні:

001

Instagram брамніка Тарпеда Уладзіміра Пяцігорца.

002

Instagram Вікторыі Лавец, жонкі паўабаронца Юрыя Лаўца.

Пратакол матчу:
ПФК “Тарпеда” Мінск – ФК “Смалявічы СТІ” Мінск 1:0 (1:0)
12.08.2017. Мінск. Стадыён “Тарпеда”. Надвор’е: сонечна, +32.
Колькасць гледачоў: 370.
17 тур. Першая ліга чэмпіянату Беларусі

Галоўны суддзя: Андрэй Васілевіч (Мазыр)
Памочнікі суддзі: Вадзім Ракса (Гродна), Юрый Сіткевіч (Гродна).
Інспектар: Вадзім Жук (Мінск)
Гол: 20′ Сяргей Глебко

Стартавы склад ПФК “Тарпеда” Мінск:

Уладзімір Пяцігорац, Сяргей Цвяцінскі, Раман Крывулькін, Ігар Шумілаў (85′ Яўген Нікіцін), Дзмітрый Тамела, Арцём Сокал, Сяргей Глебко (63′ Мікіта Пацко), Аляксандр Куган, Сяргей Корсак (65′ Максім Грачыха), Юрый Лавец (58′ Раман Гаеў), Яўген Лебядзеў (57′ Максім Санец).

Запасныя: Мацвей Францкевіч, Ілля Сцепанюк.

Стартавы склад ФК “Смалявічы СТІ”:
Раман Сцяпанаў, Валер Гарбачык (76′ Павел Чыкіда), Ігар Трухаў, Ігар Варанкоў (90+1′ Павел Дзямідчык), Алег Шкабара, Андрэй Шамрук, Дзмітрый Байдук, Аляксандр Дземідовіч, Яўген Кунцэвіч, Андрэй Чухлей (66′ Валер Карніцкі), Андрэй Леўкавец (61′ Уладыслаў Завадскі).

Запасныя: Антон Алісевіч, Сяргей Міх. Русак, Кірыл Леановіч.

Папярэджанні: 90+4′ Яўген Кунцэвіч (зрыў перспектыўнай атакі).

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: