Маладыя тарпедаўцы ў 3 туры

3tur-by
12.09.2017

Юнацкія каманды мінскага Тарпеда згулялі ў 3 туры Вышэйшай лігі Беларусі.

10 верасня Тарпеда U-17 на выездзе згуляла 0:0 з ФК “Віцебск”. У браме – наш малады талент Арцём Макаўчык, які практычна 2 матчы запар (1 за асноўную каманду) адстаяў на выдатна!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

11 верасня Тарпеда U-16 на роўных згуляла з віцебскай камандай дома, брамнік Сцяпан Казлоў адзначыўся шыкоўна адбітым пенальці, але Чорна-Белыя, на жаль, прапусцілі 1 недарэчны гол. Саступаем з мінімальным лікам 0:1.

ezgif-4-113b3ab751

Лепшы. Сцяпан Казлоў, галкіпер Тарпеда U-16 адбівае пенальці ФК “Віцебск” у 3 туры Вышэйшай лігі.

Анатоль Сцяцэнка, першы брамнік каманды 1947 г, які славіўся сваёй гульнёй падчас 11-метровых, быў бы рады такім пераемнікам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Горыч паразы. Мінімальны лік, але маладыя Чорна-Белыя ў кожным матчы самааддана змагаюцца да апошняга і таму саступаць для іх непрымальна.

Нагадаем, што ў наступным туры адбудзецца тарпедаўскае дэрбі, калі нашы юнакі сустрэнуцца з жодзінскімі аўтазаводцамі. Старэйшая каманда 2000 г.н. будзе гуляць дома, а вось тарпедаўцы 2001 г.н. накіруюцца ў горад Жодзіна.

Чэмпіянат працягваецца – верым у Чорна-Белых!

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: