Першы капітан Чорна-Белых.

kap-by
13.09.2017

Першы капітан Чорна-Белых.

Матэрыял быў надрукаваны ў праграмцы мінскага Тарпеда да матчу 21 тура.

У 1923 годзе ў Віцебску нарадзіўся чалавек, якому было наканавана лёсам стаць першым лідарам Чорна-Белых.

Гісторыя не пакінула нам дакладнай інфармацыі , чаму свой футбольны шлях у 1940 ён пачынаў у далёкіх Чэбаксарах, дзе стаў выхаванцам мясцовага “Спартака”.

03

Пасля быў фронт, вайна, якую Уладыслаў Мікалаевіч Радзішэўскі скончыў на тэрыторыі Беларусі, у вайсковай частцы Саенка, той самай, якая пасля прадставілі фактычна першую аўтазаводскую футбольную каманду, што была папярэдніцай Тарпеда на чэмпіянаце Беларусі 1945 г. У турнірнай табліцы таго сезону так і пазначана, што футбалісты прадстаўлялі былое Чырвонае ўрочышча – гэта сённяшні пасёлак Аўтазавода, адкуль і паходзяць карані Чорна-Белых.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У Тарпеда нашага героя запрасіў Якаў Ісаакавіч Цыгель, адна з самых легендарных асобаў у гісторыі клуба, які ў 1947 годзе быў сапраўдным футбольным мэнэджарам. З таго моманту Уладыслаў Мікалаевіч адразу і стаў капітанам каманды.

У год заснавання Тарпеда, калі аўтазаводцы сталі чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка, Радзішэўскі згуляў практычна ва ўсіх матчах сезону. Пасля гульнявой кар’еры ён быў паспяховым выкладчыкам сённяшняга ўніверсітэта фізкультуры.

02
1947 г. Нататка ў аўтазаводскім выданні, аўтар – У.М.Радзішэўскі.

Адзначым, што Уладыслаў Мікалаевіч заўсёды з’яўляўся вельмі яскрава асобай, у тыя пасляваенныя часы ён меў Вышэйшую адукацыю, якая тады была даволі вялікай рэдкасцю. Усё сваё жыццё першы лідар Чорна-Белых прысвяціў футболу, быў таленавітым гульцом, паспяховым трэнерам і нават сышоў 5 траўня 1975 г. прама на футбольным матчы.

Гэта была легенда – Уладыслаў Мікалаевіч Радзішэўскі, адзін з тых, хто ствараў 70-гадовую гісторыю мінскага Тарпеда.

Прэс-служба клуба шчыра дзякуе за інфармацыю даследчыку беларускага футбола Аляксандру Аляксандравічу Томіну.

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: