Юнакі згуляюць са “Славіяй”

8tur-by
10.10.2017

У гэты вікенд юнацкія каманды мінскага Тарпеда згуляюць у 8 туры Вышэйшай лігі.

Супернікам нашай моладзі ў гэты раз будзе футбольны клуб “Славія” Мазыр.

8tur

Каманда Чорна-Белых 2001 г.н. згуляе матч першымі ўжо ў суботу 14 кастрычніка.

Гульня пройдзе ў Мінску на стадыёне “Будаўнік” (Панамарэнкі, 8) і пачнецца ў 13:00.

Наша старэйшая каманда 2000 г.н. у нядзелю, 15 кастрычніка, накіруецца ў Козенкі, дзе на мясцовым стадыёне “Палессе” правядзе гасцявы матч са “Славіяй”.

Гэта сустрэча пачнецца ў 12:00.

Зычым маладым тарпедаўцам толькі перамогі і працягваем сачыць за Вышэйшай лігі сярод юнакоў!

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: