Тарпеда рыхтуецца да найстарэйшага матчу

3dni-by
11.10.2017

Тарпеда рыхтуецца да найстарэйшага матчу краіны.

Мінскае Тарпеда праводзіць актыўны тыдзень падрыхтоўкі да выезду на матч 26 тура ў Баранавічы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Чорна-Белых чакае гарачая сустрэча і найстарэйшае футбольнае супрацьстаянне, статус якога ўжо зараз абяцае нам бескампрамісную барацьбу на поле.

У беларускай сталіцы сёння пануе 100% восеньскае надвор’е, якое таксама дыктуе пэўныя ўмовы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Каманда часткова праводзіць заняткі па фіз.падрыхтоўцы ў залі, займаецца ў трэнажорцы, а пасля выпрабоўвае газон на адным з палёў ля футбольнага манежу.

Але для клуба з працоўнымі каранямі нават моцны дождж не перашкода і падрыхтоўка ў такіх умовах нават дадае пэўнага драйву і самааддачы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Рады бачыць на поле ўжо ўсмешлівага Рамана Гаева, які, як мы паведамлялі раней, аднаўляецца пасля траўмы, але ўжо вельмі хутка, спадзяемся, далучыцца да агульнай групы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Застаюцца яшчэ некаторыя праблемы ў каманды з мікратраўмамі, але агулам калектыў Андрэя Юр’евіча Пышніка гатовы да футбольнага супрацьстаяння.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вынікі і турнірнае палажэнне не маглі адбіцца на настроі Чорна-Белых, таму фактычна кожны этап падрыхтоўкі суправаджаецца пэўнай здаровай злосцю, якая назбіралася ў аўтазаводцаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тарпеда прагне дабіцца станоўчых вынікаў і гатова дзеля таго, каб парадаваць сваіх заўзятараў зрабіць усё магчымае.

Мы ж чакаем суботы і 14:00, калі і стартуе гасцявы матч 26 тура.
Верым у каманду і запрашаем усіх падтрымаць нашых хлопцаў на выездзе!

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: