Тут пачынаўся Чорна-Белы футбол

bt-by
16.11.2017

Тут пачынаўся Чорна-Белы футбол.

Гісторыя мінскага Тарпеда, яго знакамітай аўтазаводскай школы футбола налічвае 7 дзесяткаў год і захоўвае шмат цікавых старонак, некаторыя з якіх сёння ўжо малавядомыя.

Легендарны стадыён “Тарпеда” па вул. Катоўскага,
на якім Чорна-Белыя 4 разы здабывалі залатыя медалі і двойчы выйгравалі Кубак краіны, быў адкрыты і канчаткова завершаны на пачатку 60-х гадоў. Яго будаўніцтва пачалося яшчэ ў 1958 годзе, хаця ў гарадскіх планах арэна ўжо фігуравала з 1952 г.

001

Аўтазаводскі футбол станавіўся ўсё больш масавым, каманды мацнейшымі, таму ўзнікла вострая патрэба ў месцы, дзе б Чорна-Белыя розных пакаленняў змаглі праводзіць свае матчы.

002
Момант гульні юнацкіх заводскіх футбольных камандаў.

А што было да гэтага і дзе выступала мінскае Тарпеда – мы паспрабуем зараз разабрацца. Першая ў гісторыі гульня нашай каманды была таварыскай і прайшла 18 красавіка 1947 г., як паведамляецца ў выданні таго часу, на аўтазаводскім поле. Гэты не быў першы стадыёне Тарпеда, паколькі матчы чэмпіянату Чорна-Белыя праводзілі на арэне “Харчавік”, што некалі знаходзілася ў сённяшнім Парку Горкага. Аднак гісторыя таго самага поля, якое пазней ператварылася ў паўнавартасны па сённяшнім часе стадыён з трыбунамі, цесна звязаная з развіццём аўтазаводскага футбола.

003
Першая гульня ў гісторыі Тарпеда.

Пляцоўка знаходзілася адразу за сённяшнім будынкам “Золака” па Партызанскім праспекце. Тады гэта быў ДК Будтрэсту № 5, вакол якога, як і зараз, існаваў вялікі парк. Вось там якраз і рабілі першыя крокі маладыя футбалісты Тарпеда. Сённяшні пасёлак Аўтазавода ў тыя часы быў больш вядомы, як Чырвонае ўрочышча, у ДК паказвалі фільмы, на якія збіралася моладзь, а за ім на аўтазаводскім поле гулялі ў футбол.

004_2

004_1
Будынак ДК Будтрэсту № 5 (Сённяшні “Золак”)

35._autazavadskaya_1
Былая Магілёўская шаша (сёння Партызанскі праспект). У цэнтры, каля вуглавога дома 117 – стэнд з афішамі, на якім з’яўляліся абвесткі аб падзеях, кіно і інш.

005
Мапа Мінску 1983 з яшчэ існуючым стадыёнам.

006
1 – Будынак ДК Будтрэст № 5, 2- Аўтазаводскі стадыён, 3 – Стадыён “Тарпеда”.

Адным з пачынальнікаў нашай школы быў Альберт Міхайлавіч Салаўёў, які ў літаральным сэнсе адшукваў маладыя таленты сярод дваравых камандаў і запрашаў іх у будучую тарпедаўскую ДЮСШ.

007

009

“Ён улетку і ўвосень шукаў дзяцей, і мяне, 13-гадовага пацана, пабачыў гуляючым у футбол з хлопцамі на газоне каля дому III па Магілёўскай шашы (сёння Партызанскі праспект) і запрасіў у каманду.” Сяргей Філатаў.

008
Аўтазаводская дзіцячая футбольная каманда, сабраная Альбертам Міхайлавічам Салаўёвым. Фотаздымак зроблены пасля першай пераможнай гульні 4:0. Узрост гульцоў: 13-15 год.

“Салаўёў быў заўжды ў пазітыўным настроі, вясёлы, увесь час жартаваў, любіў дзяцей і яны яго любілі, быў па-сапраўднаму дзіцячым трэнерам”. Юрый Мартынаў, нападнік Тарпеда, чэмпіён 1966, 1967 і 1969 г.

Альберт Міхайлавіч прайшоў шлях ад самага пачатку: стварэння тарпедаўскай школы да яе развіцця і станаўлення, калі ў яе масава ішлі маладыя гульцы. Ён жа, як чалавек, які стаяў ля вытокаў, доўгі час з’яўляўся і яе дырэктарам.

100

102
Выгляд на поле з боку трыбуны.

На стадыёне за ДК Будтрэст № 5 праводзіла свае матчы, як асноўнае Тарпеда, так і дзіцяча-юнацкія каманды розных узростаў. Там жа адбываліся трэніроўкі, праходзілі сустрэчы першынства сталіцы, гульні аматарскіх заводскіх камандаў. Паводле ўспамінаў ветэранаў Тарпеда, аўтазаводскае поле актыўна выкарыстоўвалася да 80-х гадоў. Менавіта там і стваралася Чорна-Белая гісторыя, выхоўваліся новыя пакаленні маладых тарпедаўцаў.

101

Прэс-служба Тарпеда шчыра дзякуе Сяргею Філатаву за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла і прадстаўленыя фотаздымкі з прыватнага архіву.

Скарочаны артыкул быў надрукаваны ў праграмцы № 14 (286) мінскага Тарпеда.

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: