Чорна-Белая салідарнасць

salidarnasc-by
12.11.2017

Чорна-Белая салідарнасць.

Усё правяраецца ў самыя цяжкія часы.

З моманту завяршэння матчу 30 тура, у якім мінскае Тарпеда саступіла футбольнаму клубу “Прамень” мінулі амаль суткі.

Вынікі сустрэчы не проста не адвярнулі заўзятараў ад каманды, але выклікалі вялікую хвалю салідарнасці. Клуб атрымаў мноства лістоў, каментароў, водгукаў і паведамленняў з падтрымкай. Напэўна ніхто не паставіць пад сумніў той факт, што абсалютную большасць гледачоў апошняга матчу склалі менавіта прыхільнікі Тарпеда.

S2550008

На стадыёне прэс-службай былі заўважаны былыя футбалісты, трэнеры, выхаванцы школы, шмат пакаленняў людзей, чый лёс звязаны з легендарным клубам. З моманту адраджэння Тарпеда заўзятарамі, мы ніколі не адчувалі такой еднасці і салідарнасці. Фанацкаму сектару Чорна-Белых маглі ў суботу пазайздросціць абсалютная большасць футбольных клубаў Беларусі.

ПФК “Тарпеда” Мінск ад ім каманды і супрацоўнікаў клуба шчыра дзякуе ўсім, хто быў у гэты дзень разам з намі і зараз працягвае выказваць словы падтрымкі!

Гэта менавіта тое, дзеля чаго Чорна-Белыя і працягваюць свой вялікі шлях. Тарпеда – гэта ўсе мы!

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: