Сезон 2017 – статыстыка Тарпеда

stat-by
17.11.2017

Статыстыка сезона 2017.

Перад тым, як падысці да перыяду міжсезоння абавязкова варта ўзгадаць некаторыя статыстычныя лічбы Тарпеда ў мінулым сезоне 2017.

Wfznb70chEA

Першае месца па колькасці праведзеных за каманду матчаў займае абаронца Дзмітрый Тамела, які выходзіў у стартавым складзе абсалютна ва ўсіх 30 сустрэчах чэмпіянату.

Другім па гэтым паказчыку з’яўляецца паўабаронца Юрый Лавец, які згуляў за Тарпеда таксама ў 30 сустрэчах, у 6 матчах выходзіў на замену.

BNI01qPW4h8

Капітан Чорна-Белых, абаронца Арцём Сокал правёў у складзе аўтазаводцаў 29 сустрэчаў.

Тарпеда ў сезоне 2017 забіла 57 галоў, прапусціўшы ў сваю браму 29. Каманда атрымала 17 перамогаў, 6 нічыіх і саступіла ў 7 матчах.

001

Першая месца ў спісе бамбардзіраў Чорна-Белых падзяляюць адразу 2 футбалісты: па 11 мячоў на сваіх рахунку маюць Дзмітрый Тамела і Мікіта Пацко. Далей ў спісе ідзе Аляксандр Куган, які забіў 6 галоў у браму нашых супернікаў.

YDrd8ZWM_Vw

Па колькасці папярэджванняў сітуацыя наступная: 4 жоўтыя карткі атрымалі Аляксандр Кучараў, Мікіта Пацко, Дзмітрый Тамела і Юрый Лавец. Адзінае выдаленне ў матчах было Рамана Гаева пасля 2 папярэджанняў.

fNRHIf73O6w

Адзначым, што агульная статыстыка за сезон не можа паказваць поўную карціну, паколькі склад Тарпеда ў другой палове чэмпіянату быў істотна зменены. Многія лідары Чорна-Белых паспелі дапамагчы камандзе толькі ў 2 крузе.

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: