Працягнуты кантракт з Раманам Крывулькіным

kryv-by
17.11.2017

Раман Крывулькін працягне кар’еру ў мінскім Тарпеда.

Рады паведаміць, што працоўны кантракт паміж абаронцам Раманам Крывулькіным і мінскім Тарпеда паспяхова працягнуты яшчэ на 2 гады.

Нагадаем, што футбаліст выступае пад нумарам 59.

Абаронца далучыўся да сталічнага Тарпеда ў ліпені гэтага года і правёў у складзе Чорна-Белых ужо 13 матчаў (1 гол).

kryvulkin
На фота: Раман Крывулькін і яго агент Дзмітрый Філімонаў.

Прыемна дадаць, што ўпэўненую гульню Рамана Крывулькіна падчас 2 круга чэмпіянату адзначалі многія заўзятары нашай каманды.

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: