Кубак Чэмпіянату свету ў Мінску

kubak-by
08.02.2018

Кубак Чэмпіянату свету будзе ў Мінску.

13 лютага 2018 упершыню ў гісторыі кампанія Coca-Cola прывязе ў Мінск Кубак Чэмпіянату свету па футболе FIFATM. Гэта адбудзецца ў рамках Тура Кубка Чэмпіянату свету па футболе FIFATM з Coca-Cola.

Map_TT_web_754x330

Унікальная падзея адбудзецца напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018™ і створыць атмасферу святочнага чакання турніру.

13 лютага прыхільнікі футбола змогуць убачыць Кубак Чэмпіянату свету па футболе FIFA™ і зрабіць фатаграфію з легендарным трафеем у спартова-забаўляльным комплексе Falcon Club (пр. Пераможцаў, 20). Доступ у залу мерапрыемства будзе ажыццяўляцца з 15:00 па адмысловых запрашальных квітках, якія можна выйграць у рэкламнай гульні ў гандлёвай сетцы «Карона», у прамым эфіры “Новага Радыё” і на сайце tut.by. Падрабязнасці на сайце https://www.coca-cola.by/football.

У рамках візіту галоўнага сусветнага футбольнага трафея ў Мінск для наведвальнікаў мерапрыемства будуць арганізаваны розныя актыўнасці, уключаючы прысутнасць талісмана чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018™ Ваўка Забівакі™, інтэрактыўныя забаўкі і тэматычныя фотазоны.

Са студзеня па красавік 2018 Афіцыйны Кубак будзе знаходзіцца ў міжнароднай вандроўцы па больш за 50 краінаў свету, а ў траўні 2018 года вернецца ў Расію.

Кароткая даведка:

Кубак Чэмпіянату свету па футболе FIFA – гэта галоўны прыз, які ўручаецца пераможцам сусветнага першынства, але які застаецца ў распараджэнні FIFA. Ён зроблены з чыстага золата і малахіту, важыць 6,142 кг і ўяўляе сабою кампазіцыю з дзвюх чалавечых постацяў, якія трымаюць зямны шар на паднятых руках. Афіцыйны Кубак з’яўляецца галоўным прызам з 1974 г.

У адпаведнасці з дзеючымі правіламі FIFA дакранацца да Афіцыйнага Кубка могуць толькі пераможцы турніру і кіраўнікі дзяржаў, арыгінальны трафей не можа быць перададзены камандзе-пераможцы назаўжды. Кубак знаходзіцца ў яе толькі да наступнага чэмпіянату свету. Пасля зборная краіны-пераможца турніру атрымлівае замест Кубка пераможцаў Чэмпіянату свету па футболе FIFA – пазалочаную копію Афіцыйнага Кубка.

Убачыць арыгінальны, адзіны ў сваім родзе трафей – унікальная магчымасць, якая прадстаўляецца аматарам футбола падчас Тура Кубка Чэмпіянату свету па футболе FIFA™, арганізаванага пры ўдзеле кампаніі Coca-Cola.

Кантактныя дадзеныя: Таццяна Мельнікава, мэнаджэр па камунікацыях, +375-29-3920112.

Тарпеда ў сацыяльных сетках: