Тарпедаўскі спарынг

sparyng-by
10.02.2018

Тарпедаўскі спарынг.

Суботні прыемны дзень і Тарпеда працягвае рыхтавацца да чэмпіянату. Сёння Чорна-Белыя правялі цікавы двухбаковы спарынг з 2-х тарпедаўскіх камандаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Склады ў сустрэчы былі наступнымі:
Тарпеда – 1: Францкевіч, Марозаў, Гаеў, Шумілаў, Пацко, Сокал, Сцепанюк, Грачыха, Сапон, Іваноў, Нікіцін.
Тарпеда – 2: Кужаль, Крук, Абрамаў, Лынько, Санец, Захарэнь, Паўлаў, Лойкаў, Кляннё, Філановіч, Зянько.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Зімовая гульня Чорна-Белых прайшла, як мае быць. Шмат гарачых момантаў і 3 забітыя мячы (2:1 на карысць Тарпеда-1).

Аўтарамі галоў сталі:

29′ Аляксандр Філановіч
35′ Яўген Нікіцін
68′ Дзмітрый Іваноў.

Такім чынам аўтазаводцы працягваюць сваё актыўнае міжсезонне, трэнерскі штаб даводзіць да 100% гатоўнасці склад каманды, а мы з Вамі чакаем наступнай сустрэчы 17 лютага з ФК “Іслач”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Нагадваем, што ў 10:00 раніцы ў наступную суботу Чорна-Белыя таксама выйдуць на поле стадыёна па вул. Маякоўскага, 127/3. Супернік – амбіцыйны клуб Вышэйшай лігі і гэта будзе цікава.

Тарпеда ў сацыяльных сетках: