Тарпеда перамагае Дняпро

dnjapro-by-by
10.02.2017

Перамога Тарпеда ў таварыскім матчы з ФК “Дняпро” Магілёў.

10 лютага мінскія Чорна-Белыя накіраваліся ў горад Бабруйск, дзе адбыўся таварыскі матч з магілёўскім “Дняпром”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Надвор’е ў гэты дзень было спрыяльным для футбола і аўтазаводцаў на выедзе сустрэў сонечна-зімовы стадыён імя Аляксандра Пракапенкі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Нашы супернікі, футбольны клуб “Дняпро” Магілёў, у гэтым сезоне будуць выступаць у Вышэйшай лізе, і таму матч абяцаў быў вельмі цікавым і насычаным. Так і атрымалася. Усе 2 таймы для мінскіх Чорна-Белых выйшлі далёка нялёгкімі. На поле назіралася дастаткова моцнае прынцыповае супрацьстаянне.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У стартавы складзе Тарпеда Мінск выйшлі наступныя футбалісты:
Марозаў, Гаеў, Кунцэвіч, Хіжняк, Сокал (капітан), Лавец, Нікіцін, Грачыха, Пацко, Лебядзеў, Францкевіч.

Пасля перапынку замест Марозава і Хіжняка ў складзе Чорна-Белых з’явіліся Цвяцінскі і Дацэнка.

Далей абараняць колеры Тарпеда выйшлі: Вілейта, Сцепанюк, Вакуліч і Доўгель. Яны замянілі: Грачыху, Пацко, Лаўца і Лебядзева.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У другой палове сустрэчы падчас паўзы перад вуглавым на поле выходзіць наш малады абаронца Аляксей Абрамаў, ён замяняе Рамана Гаева.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Падача, Аляксей знаходзіцца адкрытым адразу каля 4-х футбалістаў “Дняпра” і дакладна кладзе мяч у браму. Гэта быў адзіны і пераможны для нашай каманды гол у гэтым матчы.

Відэа гола:

Мы рады адзначыць, што гэты мяч стаў першым забітым голам Аляксея Абрамава за мінскае Тарпеда.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Віншуем нашага абаронцу з выдатным дэбютам і ўсіх Чорна-Белых з перамогай 0:1.

Instagram

Да наступнага матчу Тарпеда:

Тарпеда ў сацыяльных сетках: