Напярэдадні другога збору

zbor2-by
15.02.2017

Напярэдадні другога збору.

Мінскае Тарпеда зусім нядаўна завяршыла свой першы трэніравальны збор і зараз працуе ў звычайным 2-х разовым рэжыме трэніровак.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Чорна-Белыя на занятках па фізічнай падрыхтоўцы. Нялёгка. Але хлопцы падтрымліваюць адзін аднаго, часам нават у прамым сэнсе.

На гэтым тыдні:
Панядзелак у каманды Андрэя Юр’евіча Пышніка быў прысвечаны трэнажорнай зале, а таксама сяброўскім спарынгам у бадмінтон. У аўторак нашых хлопцаў чакалі невялікія прабежкі па 300 м. і крыху заняткаў у зале. А вось у сераду мінскія Чорна-Белыя старанна выконвалі практыкаванні на трэніроўцы Таццяны Лавец.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Адзначым, што на праглядзе ў Тарпеда зараз знаходзіцца яшчэ некалькі футбалістаў. Верагодна ў бліжэйшы час будзе абвешчана аб падпісанні новых кантрактаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тарпеда зараз знаходзіцца ў чаканні другога навучальна-трэніравальнага збору. Ён павінен пачацца ўжо на наступным тыдні.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Перад ім аўтазаводцы правядуць 1 таварыскі матч з футбольным клубам “Мінск”, які адбудзецца ў гэту суботу, 18 лютага.

Сустрэча пачнецца ў 14:30 на галоўным стадыёне нашых супернікаў (вул. Маякоўскага, 127/3). Уваход на матч – вольны.

Да наступнага матчу:

Фільм “Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх…”