Чацвёра ў цэнтры. Рэпартаж з трэніроўкі.

4-by
17.02.2017

Чацвёра ў цэнтры. Рэпартаж з трэніроўкі.

Наша каманда працягвае працаваць у рэжыме 2-х разовых трэніровак.
Чацвер мінскае Тарпеда прысвяціла заняткам у зале. Улічваючы тое, што кожная трэніроўка Чорна-Белых маю сваю асаблівасць, не абыйшлося без гэтай традыцыі і зараз.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У Тарпеда, як вядома, масажыст больш, чым масажыст, а адміністратар больш, чым адміністратар. Таму ў падрыхтоўцы каманды часам удзельнічаюць усе без выключэнняў. Як гэта выглядала, – глядзіце ў нашым традыцыйным відэарэпартажы:

Напрыканцы відэа можна пабачыць шыкоўна закінуты мяч падчас спарынгу, праўда не ў сетку, а…

У гэты ж дзень у каманды адбыўся і відэа-разбор мінулага матчу, што прайшоў 10-га лютага. Галоўны трэнер падрабязна распавёў хлопцам аб удалых момантах сустрэчы і некаторых памылках, што былі зроблены.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Андрэй Юр’евіч Пышнік таксама нагадаў і аб гульнях Лігі чэмпіёнаў, якія адбываюцца зараз, адзначыўшы, што на наступным зборы будзе праведзена грунтоўная тэарэтычная праца ў тым ліку з разборамі нядаўніх матчаў еўракубкаў.

Нагадаем, што другі тарпедаўскі трэніравальных збор павінен пачацца ўжо на наступным тыдні.

Да наступнага матчу Тарпеда:

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: