У чаканні таварыскага дэрбі

derby-by
17.02.2017

У чаканні таварыскага дэрбі.

У пятніцу мінскія Чорна-Белыя правялі грунтоўную трэніроўку на футбольным поле.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Надвор’е ў беларускай сталіцы зараз вельмі спрыяльнае для падрыхтоўкі, і Тарпеда не магло не скарыстацца такімі магчымасцямі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На трэніроўцы аўтазаводцы пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Андрэя Юр’евіча Пышніка і трэнера па спорце Мікіты Якаўлевіча Шапіра старанна адпрацоўвалі дзеянні ў нападзе з розных бакоў і сітуацый.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Нялёгка было ў гэты дзень нашым брамнікам, якім часам прыходзілася даволі сур’ёзна нервавацца з-за паспяховых дзеянняў атакуючых.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

І калі спачатку % рэалізаваных момантаў выклікаў пытанні, дык пасля ўдары станавіліся ўсё больш мацней і дакладней. “Вось ужо пачалі біць”, – адзначаў галоўны трэнер, назіраючы за дзеяннямі сваіх футбалістаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Заўтра аўтазаводцаў чакае таварыскі спарынг з ФК “Мінск”, які выступае ў Вышэйшай лізе.

Гульня пачнецца ў 14:30 на стадыёне ФК “Мінск” (вул. Маякоўскага, 127/3). Уваход: вольны.

Таксама рады паведаміць што падчас заўтрашняй сустрэчы мы будзем дапамагаць нашым калегам з прэс-службы ФК “Мінск”, якія арганізуюць відэа-трансляцыю матчу. Таму ў нашых заўзятараў будзе магчымасць пабачыць гульню і ў інтэрнэце.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Да наступнага матчу:

Фільм “Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх…”