Супрацоўніцтва

partner

Разам з легендай!

Тарпеда – адзін з найвядомейшых брэндаў беларускай сталіцы, легендарны клуб, які мае вялікую колькасць прыхільнікаў па ўсёй Беларусі.

Футбол – самы папулярны від спорту ва ўсім свеце. Партнёрства з футбольным клубам з’яўляецца вельмі паспяховым, перспектыўным сродкам рэкламы і развіцця любога бізнэсу.

Прафесійны футбольны клуб “Тарпеда” Мінск запрашае да супрацоўніцтва ўсе беларускія і замежныя кампаніі, прадпрыемствы, а таксама прыватных прадпрымальнікаў. Стаўшы партнёрам аднаго з самых вядомых клубаў Беларусі, – Вы ўвойдзеце ў гісторыю, падтрымаўшы футбольныя традыцыі ў нашай краіне, а таксама атрымаеце цудоўныя магчымасці для паспяховага развіцця Вашага бізнэсу.

Мы заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва!