Галоўны трэнер

pyshnik

Андрэй Юр’евіч Пышнік

Андрэй Юр’евіч нарадзіўся 01.02.1968 ў горадзе Мінску.
З’яўляецца выхаванцам СДзЮШАР-5 (першы трэнер: Юрый Антонавіч Пышнік).

Сваю гульнявую кар’еру Андрэй Пышнік пачаў у 1988 г. у ФК “Алга” (Фрунзэ). Пасля выступаў за ўральскі “Уралец” (1989), віцебскі “КІМ” (1989-1990), сталічнае “Тарпеда” (1991-1994, 1997), мінскую “Атаку-Аўру” (1995-1996), мазырскі МПКЦ (1996), мінскі “РВАР” (1997-2001). У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны.

Трэнерскую кар’еру Андрэй Юр’евіч Пышнік пачаў у мінскім “РВАР”, пасля працаваў у сталічным “Дынама” галоўным трэнерам дублюючага складу і юнацкіх каманд. У 2012-2013 г. Андрэй Пышнік з’яўляўся галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (U-19). З 2013 па 2014 гг. трэніраваў каманду дублёраў ФК “Мінск”. З чэрвеня 2014 па лістапад 2015 гг. з’яўляўся галоўным трэнерам футбольнага клуба “Мінск”.

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.

У складзе мінскага “Тарпеда” (1991-1994, 1997) Андрэй Юр’евіч Пышнік правёў 62 матчы і выступаў на пазіцыі паўабаронцы.
Андрэй Пышнік з’яўляецца ўдзельнікам першага матчу “Тарпеда” (18.04.1992) у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.

Галоўны трэнер ПФК “Тарпеда” Мінск з 13 чэрвеня 2016 г.