Дубль ФК Мінск 0 - 1 ПФК Тарпеда Мінск

04.02.2017 - 15:00 на КФП ФК Мінск (пр. Пераможцаў, 22)

Тарпедаўцы другі раз перамаглі дубль ФК “Мінск”.

Мінскае Тарпеда 4 лютага правяло свой другі таварыскі матч з дублюючым складам каманды ФК “Мінск”. Гульня скончылася з лікам 0:1 на карысць Чорна-Белых.

Адзіны гол у матчы быў забіты з пенальці, які проста ідэальна выканаў Арцём Сокал.

Відэа:

Сустрэча атрымалася дастаткова цяжкай для нашай каманды, паколькі, як адзначыў галоўны трэнер Тарпеда, Андрэй Юр’евіч Пышнік, гульня адбылася пасля даволі сур’ёзных нагрузак, якія вытрымліваюць футбалісты на першым трэніравальным зборы ў 2017 годзе, што праходзіць зараз.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Склад Тарпеда Мінск:

Брамнікі: Пяцігорац, Макаўчык, Францкевіч
Першы тайм: Хіжняк, Гаеў, Кунцэвіч, Лавец, Сокал, Грэчыха, Нікіцін, Пацко, Лебядзеў, Тамела.
Другі тайм: Марозаў, Абрамаў, Тамела, Вакуліч, Мельнік, Доўгель, Сцепанюк, Дацэнка, Вілейта, Сапон.

Віншуем тарпедаўцаў з перамогай і нагадваем нашым заўзятарам, што 10 лютага, Чорна-Белыя правядуць свой наступны таварыскі матч з ФК “Дняпро” Магілёў на бабруйскім стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі. Сустрэча пачнецца ў 13:00.