ПФК Тарпеда Мінск 3 - 2 ФК Лакаматыў Гомель

20.05.2017 - 18:00 на Стадыён "Тарпеда" (вул. Катоўскага, 2 / ст.м. Аўтазаводская)

Бліскучая перамога ў 7 туры!

20 траўня мінскае Тарпеда ў 7 туры сустрэлася з футбольным клубам “Лакаматыў” Гомель.

Матч завяршыўся бліскучай валявой перамогай Чорна-Белых з лікам 3:2.

Відэаагляд з лепшымі момантамі сустрэчы:

Галы: 28′ Яўген Лебядзеў, 48′ Кірыл Сідарэнка, 65′ Дзмітрый Вашкель, 87′ Арцём Сокал, 88′ Яўген Лебядзеў.

Віншуем усіх тарпедаўцаў і шчыра дзякуем нашым заўзятарам за выдатную падтрымку на стадыёне!