ПФК Тарпеда Мінск 5 - 1 ФК Асіповічы

29.04.2017 - 18:00 на Стадыён "Тарпеда" (вул. Катоўскага, 2 / ст.м. Аўтазаводская)

Упэўненая перамога.

29 красавіка
мінскае Тарпеда правяло свой першы хатні матч у сезоне 2017.

Наша каманда ў 4 туры чэмпіянату сустрэлася з футбольным клубам “Асіповічы”.

Гульня завяршылася перамогай Чорна-Белых з буйным лікам 5:1.

Нягледзячы на тое, што ўжо на 4 хвіліне сустрэчы Тарпеда прапусціла першы мяч у сваю браму, на працягу ўсёй гульні далей назіралася ўпэўненая гульня нашай каманды і як вынік: буйны лік на табло.

Віншуем усіх Чорна-Белых з перамогай і шчыра дзякуем нашым заўзятарам за выдатную падтрымку на стадыёне!

Відэаагляд сустрэчы:

Галы: (0:1) Уладыслаў Балвановіч, (1:1) Мікіта Пацко, (2:1) Юрый Лавец, (3:1) Ілля Сцепанюк, (4:1) Юрый Лавец, (5:1) Мікіта Пацко.

Cклад ПФК “Тарпеда” Мінск:

1 Уладзімір Пяцігорац, 5 Арцём Сокал (К) (82′ 23 Яўген Кунцэвіч), 20 Раман Гаеў, 3 Сяргей Цвяцінскі, 16 Ілля Сцепанюк (86′ 17 Уладыслаў Дацэнка), 7 Максім Грачыха, 11 Юрый Лавец, 21 Дзмітрый Тамела (89′ 33 Яўген Марозаў), 66 Мікіта Пацко (82′ 22 Аляксандр Кучараў), 9 Яўген Лебядзеў, 14 Яўген Нікіцін (82′ 77 Фёдар Сапон).

Запасныя: 37 Артур Лесько, 15 Дзмітрый Хіжняк.

© Copyright PFC Tarpeda | 2017 | www.tarpeda.org