ПФК Тарпеда Мінск 1 - 3 ФК Белшына Бабруйск

19.08.2017 - 18:00 на Стадыён "Тарпеда" (вул. Катоўскага, 2)

У суботу, 19 жніўня, мінскае Тарпеда правяло сваю 3 хатнюю гульню ў 2 крузе чэмпіянату.

Чорна-Белыя на аўтазаводскім стадыёне сустрэліся ў 18 туры з футбольным клубам “Белшына” Бабруйск.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сустрэча, на вялікі жаль, завяршылася крыўднай паразай Тарпеда з лікам 1:3.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Першы тайм у аўтазаводцаў відавочна не атрымаўся, гол на 17 хвіліне ў выкананні Івана Вераса істотна паўплываў на канцэнтрацыю і ўпэўненасць каманды.

У другой палове сустрэчы Чорна-Белыя выйшлі ўжо з іншым настроем, нягледзячы на 2 прапушчаны мяч, Тарпеда імкнулася наперад, ствараючы ўсё больш вострых момантаў ля брамы супернікаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На поле назіралася сапраўднае супрацьстаянне. Паўабаронца Максім Грачыха на 70 хв. завяршае паспяховую серыю атакаў тарпедаўцаў, выдатным голам і робіць 1:2.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Наступны час Чорна-Белыя фактычна прыціскаюць бабруйскую каманду да штрафной, аднак лік застаецца нязменным. Напружанасць у матчы крыху сцішваецца і гульня пераходзіць у цэнтр поля. Лік задавальняе нашых супернікаў і яны гэтага не хаваюць. Шмат заменаў, паўзаў, суддзя дадае 4 хвіліны і здавалася б магчымасць зраўняць у аўтазаводцаў яшчэ ёсць, але на 90+1 хвіліне Максім Савосцікаў ставіць кропку ў гэтым матчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Яшчэ некалькі вострых момантаў у Тарпеда, але… у 18 туры мы губляем 3 ачкі і патрапляем на другі трэці турнірнай табліцы, саступаючы мінскаму ФК “Прамень” па суме асабістых сустрэчаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гэта матч яскрава засведчыў, што барацьба ў наступных турах будзе надзвычай сур’ёзнай, дзе ўжо няма права на памылкі і паўзы.

Пратакол матчу:
ПФК “Тарпеда” Мінск – ФК “Белшына” Бабруйск 1:3 (0:1)
19.08.2017. Мінск. Стадыён “Тарпеда”. Надвор’е: сонечна, +29.
Колькасць гледачоў: 450.
18 тур. Першая ліга чэмпіянату Беларусі

Галоўны суддзя: Павел Каранец (Жодзіна)
Памочнікі суддзі: Віктар Карась (Смалявічы), Алена Карась (Смалявічы).
Інспектар: Віктар Мацюшаў (Мінск)
Галы: 17′ Іван Верас, 48′ Дзмітрый Турлін, 70′ Максім Грачыха, 90+1′ Максім Савосцікаў

Стартавы склад ПФК “Тарпеда” Мінск:

Уладзімір Пяцігорац, Сяргей Цвяцінскі (80′ Аляксандр Кучараў), Уладыслаў Глінскі (61′ Юрый Лавец), Арцём Сокал, Сяргей Корсак (46′ Фёдар Сапон), Яўген Нікіцін (46′ Яўген Лебядзеў), Сяргей Глебко (46′ Максім Грачыха), Дзмітрый Тамела, Ігар Шумілаў, Аляксандр Куган, Раман Крывулькін.

Запасныя: Раман Гаеў, Арцём Макаўчык.

Стартавы склад ФК “Белшына” Бабруйск:
Андрэй Саковіч, Станіслаў Іжакоўскі, Сяргей Валкарэзаў, Алег Чмырыкаў, Дзмітрый Градабоеў (78′ Ілля Заценка), Дзмітрый Турлін (84′ Дзмітрый Гомза), Яраслаў Шкурко, Андрэй Шаракоў (90+2′ Сяргей Вадзяновіч), Сяргей Кандрацьеў, Аляксандр Кротаў (69′ Кірыл Шакураў), Іван Верас (76′ Максім Савосцікаў).

Запасныя: Дзмітрый Бубноў, Яўген Дзяргай.

Папярэджанні: 54′ Андрэй Шаракоў (жорсткая гульня), 87′ Аляксандр Кучараў (жорсткая гульня).