ПФК Тарпеда Мінск 1 - 0 ФК Белшына Бабруйск

03.02.2018 - 12:30 на Стадыён БДПУ (ex. "Лакаматыў" / Сенніцкая, 55)

Тарпеда Мінск сёння перамагло ў таварыскай сустрэчы з бабруйскай “Белшынай” 1:0.

Адзіны гол у матчы пасля выдатнага пасу Фёдара Сапона забівае на 90 хв. Яўген Бабрук, які знаходзіцца на праглядзе ў нашай камандзе.

Сяргей Кабельскі адразу пасля сённяшняга матчу:

Аб перамозе, нагрузках, новых схемах і праглядах у Тарпеда.

Віншуем нашу каманду, заўзятараў і трэнерскі штаб мінскага Тарпеда з першым поспехам! Будзем працягваць.

Стартавы склад Чорна-Белых сёння быў наступным:

Sklad-0302

У 2 тайме колеры Тарпеда абаранялі: Францкевіч, Абрамаў, Шумілаў, Сокал, Лынько, Санец, Захарэнь, Кліньё, Сцепанюк, Сапон, Бабрук.