ПФК Тарпеда Мінск 3 - 0 ФК Слонім-2017

05.08.2017 - 18:00 на Стадыён "Тарпеда" (вул. Катоўскага, 2)

5 жніўня мінскае Тарпеда стартавала ў 2 крузе Першай лігі чэмпіянату Беларусі.

Чорна-Белыя, як вядома, 3 бліжэйшыя матчы праводзяць дома і таму ў мінулую суботу на аўтазаводскім стадыёне “Тарпеда” наша каманда прымала ФК “Слонім-2017”.

01

На працягу практычна ўсёй гульні ініцыятывай у матчы цалкам валодалі тарпедаўцы, якім атрымалася арганізаваць паўнавартасны рэванш за 1 тур чэмпіянату.

Матч завяршыўся з буйным лікам 3:0 на карысць нашых футбалістаў.

05

Пасля першай паловы сустрэчы лічбы на табло заставаліся як і на пачатку матчу 0:0.

03

Але ўжо пасля перапынку на 50 хв. першым адзначыўся Дзмітрый Тамела, які прадэманстраваў свой ужо фірмовы штрафны ўдар.

ezgif-1-36eb25603c

На 65 хвіліне паўабаронца Мікіта Пацко паспяхова завяршае атаку Чорна-Белых і даводзіць лік да 2:0.

02

Апошнюю кропку ў матчы ставіць на 73 хв. дэбютант Тарпеда, Аляксандр Куган. 31 нумар аўтазаводцаў дакладна разлічвае сітуацыю і кладзе мяч у браму слонімскай каманды 3:0.

kugan

Такім чынам аўтазаводцы перамяшчаюцца на 2-е месца ў турнірнай табліцы Першай лігі.

04

Асабліва хацелася б адзначыць, што падчас матчу 16 тура у складзе нашай каманды дэбютавала адразу 6 тарпедаўцаў: Раман Крывулькін, Аляксандр Куган, Сяргей Корсак, Максім Санец, Сяргей Глебко і Ігар Шумілаў.

06

Нагадаем, што ўжо ў наступную суботу Чорна-Белыя правядуць хатнюю сустрэчу з ФК “Смалявічы СТІ”. Гульня пачнецца ў 18:00 на стадыёне “Тарпеда”.

Пратакол матчу:

ПФК “Тарпеда” Мінск – ФК “Слонім-2017” Мінск 3:0 (0:0)
05.08.2017. Мінск. Стадыён “Тарпеда”. Надвор’е: сонечна, +28.
Колькасць гледачоў: 450.
16 тур. Першая ліга чэмпіянату Беларусі

Галоўны суддзя: Віктар Шымусік (Асіповічы)
Памочнікі суддзі: Андрэй Сладзінскі (Баранавічы), Аляксандр Каверка (Пінск).
Інспектар: Мікалай Вайцянкоў (Магілёў)
Галы: 50′ Дзмітрый Тамела, 65′ Мікіта Пацко, 73′ Аляксандр Куган

Стартавы склад ПФК “Тарпеда” Мінск:

Уладзімір Пяцігорац, Сяргей Цвяцінскі, Арцём Сокал, Сяргей Корсак (74′ Максім Грачыха), Яўген Нікіцін (62′ Яўген Лебядзеў), Сяргей Глебко (59′ Мікіта Пацко), Максім Санец (46′ Юрый Лавец), Дзмітрый Тамела (85′ Ілля Сцепанюк), Ігар Шумілаў, Аляксандр Куган, Раман Крывулькін.

Запасныя: Мацвей Францкевіч, Аляксандр Кучараў.

Стартавы склад ФК “Слонім-2017”:
Ілля Пацэвіч, Юрый Глебаў, Уладыслаў Пагодзін, Анатоль Жукаў, Георгій Чытанава, Антон Касцючык, Павел Міхальцоў (78′ Дзмітрый Хмяльніцкі), Уладзімір Харланаў, Андрэй Салавей (90+1′ Алег Чэпа), Яўген Калінін (80′ Аляксандр Дзегцяроў), Алег Герасімчык (65′ Вадзім Спасюк).

Запасныя: Андрэй Чашун, Сяргей Падрэцкі, Аляксандр Пузач.

Папярэджанні: 21′ Раман Крывулькін (жорсткая гульня), 35′ Уладзімір Харланаў (зрыў перспектыўнай атакі), 53′ Сяргей Глябко (жорсткая гульня), 59′ Алег Герасімчык (неспартовыя паводзіны).

п.с. Выказваем шчырую падзяку фатографу Сяргею Козелскаму і выданню “Спартовая панарама” за выдатныя здымкі з матчу 16 тура.