ПФК Тарпеда Мінск 3 - 1 ФК Хваля Пінск

03.06.2017 - 18:00 на Стадыён "Тарпеда" (вул. Катоўскага, 2 / ст.м. Аўтазаводская)

Трэцяя перамога дома.

У суботу, 3 чэрвеня, мінскае Тарпеда ў 9-м туры Першай лігі сустрэлася з футбольным клубам “Хваля” Пінск.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Матч прайшоў у Мінску на аўтазаводскім стадыёне. Гульня завяршылася бліскучай перамогай нашай каманды з лікам 3:1.

Відэаагляд з лепшымі момантамі:

Сустрэча пачалася з дастаткова хуткага тэмпу і ўжо на 5 хвіліне Дзмітрый Хаміцэвіч адкрыў лік у гэтым матчы.

Тарпеда, здаецца, вырашыла свае мінулыя праблемы з канцэнтрацыяй на поле і ўжо на 13 хв. Фёдар Сапон выдатным ударам галавой робіць 1:1. Праз яшчэ 9 хвілінаў Аляксандр Кучараў атрымоўвае добрую перадачу перад штрафной супернікаў і выводзіць Тарпеда наперад 2:1.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Апошнюю кропку ставіць на 25 хвіліне матчу Яўген Лебядзеў, які дакладным ударам не пакідае шанцаў брамніку “Хвалі”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

3:1 і Чорна-Белыя святкуюць ужо 3 перамогу дома.

Відэа ўсяго матчу ад кампаніі Instat:

Стартавы склад ПФК “Тарпеда” Мінск:

Уладзімір Пяцігорац, Яўген Кунцэвіч, Дзмітрый Тамела, Яўген Марозаў, Арцём Сокал (К), Аляксандр Кучараў (46′ Максім Грачыха), Дзмітрый Хіжняк, Мікіта Пацко (83′ Сяргей Цвяцінскі), Юрый Лавец, Фёдар Сапон (71′ Яўген Нікіцін), Яўген Лебядзеў (90′ Раман Гаеў).

Запасныя: Арцём Макаўчык, Уладыслаў Дацэнка, Ілля Сцепанюк.

Стартавы склад ФК “Хваля” Пінск:

Станіслаў Ляцко, Алег Курган, Міхаіл Галаўко, Арцём Татарэвіч, Ігар Курган (33′ Алег Вакуліч), Станіслаў Гнядзько (28′ Барыс Канявега, Вадзім Бальбух (83′ Юрый Неўдах), Дзмітрый Хаміцэвіч, Уладыслаў Дыбін, Сяргей Валадзько, Аляксандр Мрынскі.

Запасныя: Валер Залеўскі, Антон Байко, Дзмітрый Малашчыцкі.