ФК Івацэвічы 0 - 6 ПФК Тарпеда Мінск

14.06.2017 - 18:00 на Стадыён ДЮСШ №1 (г. Бяроза)

Пераможны матч у Бярозе.

У сераду, 14 чэрвеня, мінскае Тарпеда сустрэлася з футбольным клубам “Івацэвічы”.

Матч 2 кваліфікацыйнага раўнду Кубка Беларусі праходзіў на стадыёне ў г.Бяроза.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Футбольная арэна сустрэла Чорна-Белых у гэты дзень даволі свежым сонечным надвор’ем.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гульня завяршылася ўпэўненай перамогай нашай каманды з лікам 0:6.

Тарпедаўцы, як і чакалася, валодалі ініцыятывай на працягу ўсяго матчу, шмат атакавалі ды спрабавалі новыя тактычныя схемы ў нападзе, якія, відавочна, апынуліся дастаткова паспяховымі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Нягледзячы на будні дзень, падтрымаць аўтазаводцаў у Бярозу прыехала немалая колькасць нашых заўзятараў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Трэба аддаць належнае і супернікам, якія, нягледзячы на лік, да самага канца спрабавалі адшукаць шляхі ў штрафную Чорна-Белых, намагаліся ствараць вострыя моманты. Калі ў другой палове сустрэчы футбалісты Івацэвічаў ужо ўвесь час знаходзіліся на сваёй палове поле, дык у першым тайме гледачы маглі назіраць некалькі даволі хуткіх і ўдалых атакаў у выкананні нашых супернікаў.

Першым лік у матчы адкрыў Фёдар Сапон, які дакладным ударам здалёк не пакінуў аніякіх шанцаў брамніку Івацэвічаў, Дзмітрыю Літвінчуку. У 2-ім тайме галы ў выкананні Чорна-Белых пасыпаліся адзін за адным.

ezgif-2-ba2154b46c

Нашы заўзятары пасля гульні віншуюць Дзмітрыя Тамела, які забіў апошні гол у матчы.

Тарпеда праходзіць у 1/16 фіналу Кубка, дзе ўжо, як вядома, сустрэнецца з ФК “Гомель”, які выступае ў Вышэйшай лізе.

3f7d4

Аўтазаводцы вярталіся дадому з Бярозы ў пераможным суправаджэнні сваіх заўзятараў.

Склад ПФК “Тарпеда” Мінск:

Уладзімір Пяцігорац, Сяргей Цвяцінскі, Арцём Сокал (79′ Уладыслаў Дацэнка), Максім Грачыха (46′ Яўген Лебядзеў), Яўген Нікіцін, Раман Гаеў (74′ Юрый Лавец), Дзмітрый Тамела, Яўген Кунцэвіч, Яўген Марозаў, Мікіта Пацко (66′ Ілля Сцепанюк), Фёдар Сапон (74′ Аляксей Доўгель).

Запасныя: Дзмітрый Хіжняк, Арцём Макаўчык.

Склад ФК “Івацэвічы”:
Дзмітрый Літвінчук, Аляксандр Ванда, Раман Дземідовіч, Аляксандр Белаглазаў, Антон Бангалюк (76′ Дзмітрый Уласавец), Міхаіл Жук, Дзмітрый Пятроўскі, Артур Зыбайла (66′ Яўген Уласавец), Вадзім Фядосік (79′ Кірыл Мікалаенка), Яўген Вяроўка (53′ Дзмітрый Мілеўскі), Уладзімір Шаўчук.

Запасныя: Эдуард Стась, Віталь Ярмаковіч, Ілля Васілевіч.

Галы: 29′ Фёдар Сапон, 48′ Яўген Нікіцін, 52′ Мікіта Пацко, 69′ Яўген Лебядзеў, 85′ Уладыслаў Дацэнка, 90+1′ Дзмітрый Тамела