ФК Ліда 1 - 1 ПФК Тарпеда Мінск

06.05.2017 - 17:00 на Стадыён "Старт" (г. Ліда)

6 траўня мінскае Тарпеда на выездзе сустрэлася ў матчы 5 тура з футбольным клубам “Ліда”.

Відэаагляд з лепшымі момантамі:

Гульня атрымалася дастаткова складанай для Чорна-Белых. Нягледзячы на тое, што аўтазаводцы фактычна валодалі ініцыятывай на працягу ўсёй гульні, перавесці гэту перавагу ў станоўчы вынік нашай камандзе, на жаль, не атрымалася.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тарпеда шмат атакавала, стварала сапраўды небяспечныя моманты ля брамы лідскай каманды, але праблема рэалізацыі зараз паўстала вельмі востра.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Першая палова гульні завяршылася з лікам 0:0, “Ліда” упэўнена абаранялася, а аўтазаводцы імкнуліся ўвесь час наперад, аднак згубілі дастаткова шмат добрых магчымасцяў першымі распачаць лік у матчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На 62 хвіліне паўабаронца Антон Агурцоў з-за грубай гульні атрымоўвае другое папярэджанне ад суддзі, які вымушаны дастаць чырвоную картку і паказаць на 11-метровы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пенальці выдатна выконвае Юрый Лавец і Тарпеда здавалася ўжо з ўпэўненасцю працягне павялічваць лік у матчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Чорна-Белыя ж, на жаль, губляюць шмат выдатных момантаў і як вынік, памыляюцца ў абароне ды прапускаюць абсалютна недарэчны гол на 78 хвіліне сустрэчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Апошнія 15 хвілінаў матчу прайшлі для Тарпеда ў вельмі хуткім тэмпе, каманда працягвала ісці наперад. Лідчане з палёгкай уздыхнуўшы пасля забітага гола, відавочна, спрабавалі спыніць наступ і ўсімі магчымымі сродкамі зацягвалі час сустрэчы ўжо амаль задаволіўшыся нічыйным лікам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гульня так і завяршылася з вынікам 1:1. Яго вельмі цяжка назваць нічыёй, паколькі аб’ектыўна нашы супернікі дасягнулі пастаўленай імі мэты.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Але гэта футбол і мы крочым наперад у чаканні выпраўлення сітуацыі ў атакуючай лініі. 6 тур ужо хутка.

Склад ФК “Ліда”:

1 Яўген Грэмза, 2 Павел Шорац (73′ 20 Аляксей Лазко), 3 Юрый Гальцаў, 4 Сімон Верон Агар, 5 Антон Агурцоў, 7 Аляксей Дабравольскі, 11 Рамана Грыбоўскі (65′ 15 Аляксандр Буцько), 22 Антон Лукашын, 17 Максім Хадзянкоў (79′ 12 Уладзімір Чарнуха), 18 Руслан Тулай, 21 Мікалай Загвоздзін (46′ 8 Сяргей Лявіцкі), 22 Антон Лукашын (72′ 6 Барыс Карэлаў)

Запасныя: 25 Аляксандр Нячаеў, 10 Сяргей Галоўчык.

Склад ПФК “Тарпеда” Мінск:

1 Уладзімір Пяцігорац, 3 Сяргей Цвяцінскі, 5 (к) Арцём Сокал, 7 Максім Грачыха, 9 Яўген Лебядзеў, 11 Юрый Лавец, 14 Яўген Нікіцін (57′ 22 Аляксандр Кучараў, 86′ 77 Фёдар Сапон), 16 Ілля Сцепанюк (68′ 15 Дзмітрый Хіжняк), 20 Раман Гаеў, 21 Дзмітрый Тамела, 66 Мікіта Пацко.

Запасныя: 37 Артур Лесько, 8 Аляксей Доўгель, 23 Яўген Кунцэвіч, 33 Яўген Марозаў.

Галы: 65′ (п) Юрый Лавец, 78′ Аляксей Дабравольскі.