ФК Нёман-Агра Стоўбцы 3 - 3 ПФК Тарпеда Мінск

13.05.2017 - 16:00 на Стадыён "Юнацтва" (г. Стоўбцы)

Тарпеда не ўтрымоўвае перамогу ў Стоўбцах.

У суботу, 13 траўня, мінскае Тарпеда на выездзе ў Стоўбцах сустрэлася з футбольным клубам “Нёман-Агра”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На вялікі, жаль, нягледзячы на ўсе намаганні, нашай камандзе не атрымалася захаваць пераможны лік у матчы, і гульня скончылася з нічыйным вынікам 3:3.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сустрэча атрымалася вельмі нечаканай ва ўсіх сэнсах. Чорна-Белыя цалкам валодалі ініцыятывай, на поле назіралася дастатковая розніца ў класе камандаў, але гэта футбол і ён заўжды можа быць непрадказальным.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Першая палова гульні прайшла пад кантролем Тарпеда, лік у матчы распачаў Дзмітрый Тамела, які на 29 хвіліне, атрымаўшы дакладную перадачу перад самай брамай нашых супернікаў, проста не пакінуў ніякіх шанцаў Аляксандру Косцяжу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Падвоіў вынік ужо амаль праз 10-ць хвілінаў пасля падачы з вуглавога, капітан аўтазаводцаў Арцём Сокал. На перапынак каманды сышлі з лікам на табло 0:2.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Другі тайм прайшоў вельмі нервова. “Нёман-Агра” пачаў дзейнічаць дастаткова ўпэўнена, арганізуючы даволі паспяховыя праходы па цэнтры і хуткія атакі. Звонку падавалася, што Тарпеда не зусім сур’ёзна ўспрымае сітуацыю, якая, відавочна, развівалася на карысць нашых супернікаў. Як вынік: Аляксандр Паляшчук на 71 хвіліне робіць лік 1:2.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пэўная разгубленасць у тарпедаўцаў і роўна праз 4 хвіліны наступная атака стаўбцоўскіх футбалістаў ды другое папярэджанне ў Рамана Гаева. Выдаленне і 11-ці метровы ў браму Тарпеда. 2:2, аўтарам гола становіцца Ігар Макараў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Натхнёная хуткім поспехам каманда са Стоўбцаў працягвае ісці наперад і ўжо праз 3 хвіліны даводзіць вынік да 3:2 на карысць “Нёман-Агра”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тарпеда робіць шэраг заменаў, на поле выходзіць нападнік Яўген Нікіцін, які на 86-й хвіліне зраўнівае лік у матчы, проста ідэальным імгненным ударам у браму нашых супернікаў. І гэта, відавочна, быў найлепшы гол у гэтай сустрэчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Улічваючы затрымкі, суддзя дадае 3 хвіліны, Чорна-Белыя ўсёй камандай знаходзяцца на чужой палове поля, каб паспець аднавіць перавагу, але часу крытычна не хапае. 3:3 і гульня пакідае больш пытанняў, чым адказаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тарпеда не ўтрымоўвае перамогу і здабывае толькі 1 пункт на выездзе ў Стоўбцах.

Відэаагляд матчу 6 тура:

Відэа ўсяго матчу ад кампаніі Instat/АБФФ:

Склад ПФК Тарпеда Мінск:

1 Уладзімір Пяцігорац, 20 Раман Гаеў, 3 Сяргей Цвяцінскі, 23 Яўген Кунцэвіч (76′ 33 Яўген Марозаў), 5 Арцём Сокал (к), 7 Максім Грачыха (68′ Аляксей Доўгель – 81′ 14 Яўген Нікіцін), 11 Юрый Лавец, 16 Ілля Сцепанюк (81′ 15 Дзмітрый Хіжняк), 66 Мікіта Пацко (22′ Аляксандр Кучараў), 21 Дзмітрый Тамела, 9 Яўген Лебядзеў.

Запасныя: 37 Артур Лесько, 24 Дзяніс Пышнік.

Склад ФК Нёман-Агра Стоўбцы:

1 Аляксандр Косцеж, 11 Арцём Сукала, 2 Аляксандр В’югін (83′ 3 Алег Каракін), 5 Ягор Макарэвіч (58′ 10 Аляксандр Паляшчук), 13 Артур Цішко (78′ 6 Уладыслаў Рубін), 15 Сяргей Булынёнак (66′ 9 Дзмітрый Даўбейка), 16 Ігар Макараў, 7 Аляксандр Рудзянок, 8 Аляксандр Тарлікоўскі.

Запасныя: 30 Уладыслаў Карніцкі, 4 Вадзім Бацяноўскі.

Галы: 29′ Дзмітрый Тамела, 38′ Арцём Сокал, 71′ Аляксандр Паляшчук, 76′ (п) Ігар Макараў, 79′ Артур Цішко, 86′ Яўген Нікіцін.