ФК Смалявічы-СТІ 0 - 1 ПФК Тарпеда Мінск

15.04.2017 - 14:00 на Стадыён пас. Кастрычніцкі

Заслужаная перамога.

15 красавіка мінскае Тарпеда на выездзе сустрэлася з ФК “Смалявічы СТІ”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Матч 2 тура атрымаўся вельмі насычаным. Гульня адбывалася на стадыёне ў пасёлку Кастрычніцкім, ужо знаёмым многім нашым заўзятарам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Стартавы склад Тарпеда Мінск:

1 Уладзімір Пяцігорац, 20 Раман Гаеў, 3 Сяргей Цвяцінскі, 5 Арцём Сокал (К), 23 Яўген Кунцэвіч, 11 Юрый Лавец, 7 Максім Грачыха, 21 Дзмітрый Тамела, 16 Ілля Сцепанюк, 66 Мікіта Пацко, 9 Яўген Лебядзеў.

Запасныя:
37 Артур Лесько, 15 Дзмітрый Хіжняк, 14 Яўген Нікіцін, 77 Фёдар Сапон, 17 Уладыслаў Дацэнка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Першая палова сустрэчы падаравала гледачам добрае відовішча ў выглядзе шматлікіх вострых момантаў, аднак завяршылася з чыстым лікам 0:0.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Тарпедаўцы актыўна атакавалі і стваралі ўсё больш небяспечных сітуацый для нашых супернікаў з ФК “Смалявічы СТІ”, якія спрабавалі праз контр-атакі дасягнуць штрафной аўтазаводцаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Заўзятары маглі назіраць шмат прарываў з флангаў, навесаў у бок брамы смалявіцкай каманды, але лік на табло заставаўся не адкрытым.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вынік так і не змяняўся, пакуль на 68-й хвіліне паўабаронца Тарпеда Мікіта Пацко не скарыстаўся выдатным момантам, проста па-майстэрску выхапіў мяч на палове поле супернікаў і накіраваўся да брамы ФК “Смалявічы СТІ”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На імгненне сэрцы тарпедаўскіх заўзятараў спыніліся ў чаканні, выхад адзін на адзін, але 66 нумар Чорна-Белых супакоіў усіх, проста не пакінуўшы аніякіх шанцаў Антону Алісевічу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Лік 0:1 на карысць Тарпеда так і застаўся да завяршэння сустрэчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пасля матчу каманда ў поўным складзе падышла да сектару заўзятараў Тарпеда, каб падзякаваць за падтрымку, якая ў гэты дзень была проста найлепшай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Відэаагляд з лепшымі момантамі матчу 2 тура:

Віншуем усіх Чорна-Белых з заслужанай перамогай!